Пятро Клімук тройчы пабываў у комасе. Першы раз гэта адбылося ў снежні 1973 года. За тры разы касманаўт налятаў амаль 79 дзён.
Пятро Клімук нарадзіўся ў вёсцы Камароўка Брэсцкага раёна (цяпер яна называецца Тамашоўка, з якой злілася). Дарэчы, з Тамашоўкі кіраўнік Нацбанку Пятро Пракаповіч. З Клімуком яны хадзілі ў адзін клас у школе.
У Тамашоўцы створаны музей касманаўтыкі. А ў Брэсце ўсталяваны бронзавы бюст Клімука.





