Афіцыйны візіт у Маскву прэм’ер-міністра Японіі Есіхіка Ноды, які планаваўся на снежань, адкладзены на нявызначаны тэрмін.
Прычынай, па словах японскага прэм’ера, стала «дрэннае самаадчуванне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна», паведамляе
У кастрычніку агенцтва Reuters са спасылкай на некалькі ананімных крыніц у расійскім урадзе паведаміла, што Уладзімір Пуцін пакутуе ад болю ў спіне і яму ў найбліжэйшай будучыні можа спатрэбіцца аперацыя.
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю Reuters у пачатку гэтага тыдня заявіў, што ў Пуціна праблемы са спіной.
Лукашэнка адказваў на пытанне, ці гуляе ён у хакей з Пуціным: «Ён [Пуцін] кажа, мы яшчэ не гатовыя з тваёй камандай гуляць.
Хрыбет дзесьці пашкодзіў ён. У барацьбе. Дужаўся дзесьці на дыване і пашкодзіў хрыбет.Таму адкладаецца наша сустрэча. Я ведаю яго гэтую праблему.
Ён любіць дужацца. Дужаўся, дужаўся, падняў чалавека, кідаў праз сябе, падвярнуў хрыбет».





