Пра гэта ён заявіў, наведваючы 30 лістапада ААТ «Барысаўдрэў», перадае Інтэрфакс.

Лукашэнка запатрабаваў ад свайго памочніка Пятра Пракаповіча жорстка кантраляваць мадэрнізацыю прадпрыемстваў.

«За мадэрнізацыю ты адкажаш краіне», — сказаў Лукашэнка Пракаповічу.

«Дзе будуць браць грошы — гэта іх справа з Ермаковай. Ты з імі не спрачайся: якая стаўка павінна быць і іншае. Гэта іх справа. Твая справа — план і павінна ісці мадэрнізацыя, а яны паабяцалі ў 2015 годзе ўсё завяршыць. Давайце ўсё па-людску зробім, тым больш — час у нас сціснуты, нам трэба мадэрнізавацца, каб была нармальная прадукцыя».

Лукашэнка папярэдзіў, што «даравання не будзе нікому, па кадрах усе пытанні павінны быць вырашаныя».

«Я яшчэ паеду ў Магілёў і Віцебск, і, баюся, мы там можам палову ўрада страціць».

Лукашэнка паставіў задачу завяршыць да лістапада наступнага года ўсе працы па мадэрнізацыі ААТ «Барысаўдрэў»: «7 лістапада будучага года тут павінна быць «цукерка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?