Беларускія канкурсанты на «Славянскім базары» выконвалі дзьве «Малiтвы». А перамагла ўкраінка.
Канкурсантка Аня з чыста беларускім сцэнічным імем Благава выканала песню з такой назвай (на вершы княгiнi Вольгi Раманавай, музыка — аўтарства самой Анi).
Георгiй Калдун жа пераасэнсаваў знакамiтую мулявiнскую «Малiтву» (яе на словы Янкi Купалы напiсаў кампазiтар Алег Молчан).
Такі малітоўны настрой узьнік, трэба думаць, пад уплывам «Малiтвы» Марыi Шэрыфавiч, пераможцы «Эўрабачаньня».
Гран‑пры конкурсу постсавецкага попу — 10 тысяч долараў — сёлета быў прысуджаны канкурсантцы з Украіны Натальлі Красьнянскай.





