Чарговыя шапкі паляцелі пасля трагічнай гібелі 9-гадовага хлопчыка ля 23-й школы. Пасадаў пазбавіліся старшыня Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Шчэрба і начальнік упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна Станіслаў Койпаш.

Койпаш быў звольнены 26 ці 27 лістапада. Абавязкі начальніка цяпер выконвае былы намеснік Койпаша па вучэбна-выхаваўчай працы Алена Малашкевіч. Прычыны звальнення ва ўпраўленні адукацыі назваць адмовіліся.

Начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Арцём Цура распавёў, што адказныя асобы былі звольненыя па пагадненні бакоў: «Пагадненне бакоў паміж наймальнікам і работнікам было дасягнута, што тут яшчэ можна сказаць?»

Нагадаем, што трэцякласнік Уладзік Грудзеў загінуў вечарам 13 лістапада пад коламі Porsche Cayenne ў двары 23-й школы Мінска, што ў Сухараве (Фрунзенскі раён).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?