Такое меркаванне сёння ў час рэспубліканскага суперфіналу конкурсу «Сям’я года» выказаў віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік.

«Дом, сям’я, дзеці — гэта стваральная сіла ў жыцці кожнага чалавека. Дзеля гэтага мы жывём, працуем, ствараем. Калі ёсць сям’я — ты патрэбны, а гэта адчуванне незаменна для кожнага. Каштоўнасці сям’і ў сучасным грамадстве зведваюць выпрабаванні, і ўвага да гэтых пытанняў вялікая ва ўсім свеце. Наша краіна не выключэнне. Мы перакананы ў неабходнасці павышэння прэстыжнасці і ўмацавання сямейнага ладу жыцця, прасцей кажучы, неабходнасці стварэння культу сям’і ў Беларусі. У нашай краіне ўдзяляецца вялікая ўвага падтрымцы сям’і. І мы ўжо бачым вынікі», — сказаў Анатоль Тозік.

Ён падкрэсліў, што з кожным годам у Беларусі нараджаецца ўсё больш дзяцей, расце колькасць шматдзетных сем’яў.

Суперфінал рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года» прайшоў сёння ў Беларускім акадэмічным музычным тэатры. У ім прынялі ўдзел сем’яў, якія сталі лепшымі ў рэгіянальных этапах конкурсу.

Па выніках суперфіналу лепшай з іх стала шматдзетная сям’я Глазковых з Магілёва. Бацька Мікалай і маці Таццяна Глазкова выхоўваюць пяцёра дзяцей: 20-гадовага сына Яўгена, 14-гадовую дачку Вольгу, 11-гадовую Веру, 10-гадовую Ульяну і 3-гадовага сына Яраслава.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?