Тры кіраўнікі прадпрыемства ЗАТ СП «Эмір Мотарс» арыштаваныя ў Мінску.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, яны былі затрыманыя 6 ліпеня. Крымінальная справа расследуецца Генеральнай пракуратурай.

У Генпракуратуры БелаПАН пацвердзілі, што ў дачыненні да трох кіраўнікоў прадпрыемства вядзецца расследаванне, аднак падрабязнасці справы пакуль не абвяшчаюцца.

«Эмір Мотарс» («Таёта Цэнтр Мінск») з’яўляецца афіцыйным дылерам японскага аўтамабільнага канцэрна «Таёта». «Таёта Цэнтр Мінск» прадастаўляе ўвесь спектр паслуг па продажы, абслугоўванні і рамонце аўтамабіляў маркі «Таёта». Паводле ацэнак спецыялістаў, аўтацэнтр з’яўляецца найбуйнейшым у Беларусі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0