Як паведаміў ягоны старшыня Аляксандар Калышка, у з’ездзе бярэ ўдзел 65 дэлегатаў, у асноўным жыхары Польшчы, радавод якіх выводзіцца з Лідчыны, дакладней з колішняга Лідскага павету, у склад якога ўваходзілі вёскі цяперашніх Воранаўскага і Шчучынскага раёнаў.
Дэлегаты з’езду лідчукоў наведалі Мінск, Бярозаўку, мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Адама Міцкевіча, а таксама магілы жаўнераў Арміі Краёвай, якія загінулі ў жніўні 1944 году ў сутычках з НКУСаўцамі.
Па словах Аляксандра Калышкі, узнікла праблема з рэгістрацыяй дэлегатаў з’езда. Рэч у тым, што гэта працэдура вымагае запаўнення ажно чатырох анкет на расійскай мове, што займае шмат часу.





