У Беларусі неабходна ствараць уласны рухавік на біяпаліве. Аб гэтым заявіў прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе сёння абмяркоўваўся праект праграмы развіцця беларускага аўтапрама на 2007‑2010 гады.
«Такі рухавік неабходна ствараць, прычым з разлікам на экспарт», — сказаў прэм’ер. Пры гэтым кіраўнік урада запатрабаваў не расцягваць праект на 10 гадоў — рэалізаваць яго трэба за 2 гады. Асобна ў праграме неабходна вызначыць заданне па стварэнню біяпаліва. У прыватнасці, трэба больш актыўна прасоўваць нарматыўную базу па выкарыстанню гэтага віду паліва. Пакуль жа ў Беларусі няма на яго стандарту.





