Агенцтва «Мінск-навіны» паведаміла, што чыноўнікі «Мінсктранса» вырашылі параўнаць кошт праезду ў мэтрапалітэне Менску і суседніх краін. Аказалася, што ў віленскім мэтро паездка каштуе 1188 беларускіх рублёў, што даражэй чым у варшаўскім (1177) і таньней чым у маскоўскім (1245).
Зрэшты, менскі блоґер xenos_by паставіў пад сумнеў і гэтыя лічбы.
Апроч гарадоў, дзе магчымасьць мэтро абмяркоўваецца на афіцыйным узроўні, як Вільня і Львоў, існуе шэраг мэтрапалітэнаў-містыфікацый, напрыклад, Караляўцу, Бранску, Улан-Батару, Набярэжных Чалноў і нават Шчучына.
p.s. Праз суткі пасьля зьяўленьня артыкул быў адрэдагаваны і згадкі пра Вільню зь яго папросту прыбралі, аднак розгалас пра кур'ёз ужо разышоўся па белнэце.





