Пайшоў з жыцьця сябар КХП‑БНФ спадар Генадзь Банкевіч, сумленны і працавіты чалавек, патрыёт Беларусі.

Ён быў школьным сябрам майго бацькі, таму я ведаў яго зь дзяцінства, і для мяне ён быў і застанецца проста дзядзькам Генам. Паваеннае жыцьцё ў Заходняй Беларусі не было аж такім салодкім, можа таму абраў дзядзька Генадзь кар’еру афіцера прэстыжных на той час ракетных войскаў. Вайсковы лёс кідаў яго па сьвеце, але ўрэшце ён вярнуўся на Бацькаўшчыну.

За што б ні браўся дзядзька Генадзь, то рабіў гэта грунтоўна і якасна, па‑гаспадарску. Па‑іншаму папросту ня ўмеў. Быў для мяне прыкладам адказнасьці і дамавітасьці, сапраўдным гаспадаром старое беларускае закваскі, якіх застаецца сярод нас меней і меней.

Думаю, што менавіта гэтыя рысы характару, прывялі сп.Банкевіча ў шэрагі Народнага Фронту. Адказнасьць за лёс краіны і жаданьне ўладкаваць Беларускі дом належным чынам былі той высокай матывацыяй, якія надавалі моцы гэтаму прыгожаму, немаладому ўжо чалавеку. Да сваёй грамадзкай дзейнасьці ён ставіўся як да пакліканьня, самаахвярна і без кампрамісаў.

Годна пражыў жыцьцё спадар Банкевіч. Сапраўдны спадар.

Сьветлая памяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?