У пятніцу, 7 снежня, большая частка відэаінжынераў ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» не выйшла на працу. Па гэтай прычыне на тэлеканале СТВ пасля інфармацыйных праграм «24 гадзіны» (навіны дня) у 13.30 і 16.30 не выйшлі блокі навін спорту.
Страйк зладзілі менавіта тыя інжынеры відэамантажу, якія працуюць па дамове найму. Прычына — невялікая, на думку работнікаў, заработная плата.
Відэаінжынеры займаюцца мантажом сюжэтаў. Выйсці з сітуацыі ўдалося падменай адных работнікаў іншымі.
Кіраўніцтва ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» пакуль было недаступна для каментароў.