Ламаза спрабуе знайсці падставы для перавода «маладафронтаўца» на «зону» у публікацыі газеты «Свободные новости плюс». Там згадваецца пра грамадскую дзейнасць, якой займаецца палітвязень, знаходзячыся на «хіміі». А грамадская дзейнасць тут з’яўляецца парушэннем рэжыму.
Адвакат «маладафронтаўца» кажа, што «ідзе накат». Паводле самога Артура Фінькевіча, кожны вечар ён займаецца тым, што тлумачыць, што рабіў удзень. Прыкладам, некалькі дзён таму хлопец вяртаўся з працы па вуліцы Ленінскай у цэнтры Магілёву, сустрэў там знаёмага. З хвіліну яны паразмаўлялі. Калі прыйшоў у будынак спецкамендатуры, яму адразу загадалі пісаць тлумачэнне — што рабіў на Ленінскай.





