У гонцы пераследу на 2-м этапе Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфілцэне беларуска Дар’я Домрачава сёння фінішавала 5-й (пайшла на дыстанцыю першай — учора перамагла ў спрынце).

Дар’я саступіла 39,6 секунды пераможцы нарвежцы Сунэве Солендал, для якой гэта наогул першы п’едэстал у кар’еры (31,13,4). Зазначым, што беларуска правальна пачала гонку, зрабіўшы два промахі, але пасля апошняй стральбы пайшла на дыстанцыю 3-й.

2-е месца ў нарвежкі Туры Бергер (+30,2), 3-я — Кяйса Мякяр'яйнен (Фінляндыя, +33,3), 4-я — Тэя Грэгарын (Славенія, +38,4).

У нядзелю пройдуць эстафеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?