Мемарандум «Аб захадах па забеспячэнні незалежнасці Беларусі» быў прыняты 3 лістапада ў часе нарады беларускіх грамадскіх і палітычных арганізацый са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.

Сутнасць мемарандуму заключаецца ў каардынацыі дзейнасці ўсіх палітычных і грамадскіх структур беларускай апазіцыі ўнутры краіны і за мяжой. Гэта робіцца з мэтай вызваліць палітвязняў і рэабілітаваць іх, спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, захаваць свабоду СМІ і правесці свабодныя выбары.

Партыя БНФ заклікала ўсе нацыянальна-дэмакратычныя сілы далучыцца да гэтага дакумента і прытрымлівацца яго духу і палажэнняў у сваёй практычнай і палітычнай дзейнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?