Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла праваабаронца Наста Лойка.
Яна паведаміла, што толькі пачаўся спектакль «Зона маўчання», як зайшлі міліцыянты, спынілі паказ і пачалі перапісваць пашпартныя дадзеныя гледачоў, якіх сабралася каля 60 чалавек (пастаноўка адбываецца ў будынку на Тыражным праездзе, 22).
Пасля гэтага міліцыя сышла, спектакль працягваецца, удакладніла Наста Лойка.
Нагадаем, што ўчора міліцыя таксама наведала пастаноўку Свабоднага тэатра, што існуе ў Беларусі ў паўпадпольным стане.
У пятніцу таксама абышлося перапісваннем пашпартных звестак.