Прэзідэнту Літвы Далі Грыбаўскайце прысуджана міжнародная прэмія імя Карла Вялікага. Пра гэта кіраўніка к суседняй раіны па тэлефоне інфармаваў мэр горада Аахена, у якім ўручаецца гэты прыз.

«Прэзідэнту прысуджана прэстыжная еўрапейская прэмія за ўклад у аб’яднанне Еўропы», — сказала дарадца прэзідэнта Явіта Нелюпшэне, якая ў свой час працавала ў Мінску.

«Гэтая ўзнагарода не толькі асабістая адзнака прэзідэнта, але і ацэнка ўсёй Літвы за яе ўклад у аб’яднанне Еўропы, гэта вельмі важна для Літвы перад старшынствам у Радзе ЕС у другім паўгоддзі наступнага года», — сказала Нелюпшэне.

Міжнародную прэмію імя Карла Вялікага ўручаюць з 1950 года. Яе заснавалі жыхары нямецкага Аахена.

У ліку лаўрэатаў гэтай прэміі былі прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Ўінстан Чэрчыль, Роберт Шуман, Еўрапейская камісія, кароль Іспаніі Хуан Карлас I, былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель ды інш.

Прыз урачыста ўручаецца 9 мая, у Дзень Еўропы, на цырымоніі ў каранацыйнай зале ратушы Аахена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?