Анджэй Пачобут, Юзаф Пажэцкі, Веслаў Кеўляк і Анджэй Пісальнік змогуць цяпер зьвярнуцца ў гарадзенскую міліцыю па штамп ў пашпарце, які дазваляе выязджаць зь Беларусі ва ўсе краіны сьвету.
А. Пачобут: Справа была зачыненая ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства ў нашых дзеяньнях./p>
Крымінальная справа была распачатая ў 2005 годзе па факце запалохваньня чальцамі СПБ дырэктара Польскага дому ў Шчучыне. Пасьля абраньня старшынёю СПБ Анжалікі Борыс, з Горадні ў Шчучын накіравалася рэвізійная камісія для праверкі фінансавага становішча Польскага дому. Аднак дырэктар установы Віктар Богдан адмовіўся прадставіць адпаведную дакумэнтацыю, а пазьней паскардзіўся, што яго спрабавалі завэрбаваць і запалохаць.





