![]() Генік Лойка |
Аднак у апошні момант стала вядома, што маладым скульптарам і студэнтам не далі дазволу на правядзеньне такой унікальнай акцыі. Такім чынам Гародня — адінае месца на Беларусі, дзе гарадскія ўлады хочуць забараніць правядзеньне гэтай традыцыйнай мастацкай акцыі.
Кіраўнік праекту Гэнік Лойка не губляе аптымізму і працягвае перамовы з чыноўнікамі ад культуры. Прынамсі, як паведамляе Радыё Рацыя, на месца, дзе планавалася стварыць скульптурную кампазіцыю з пяску — а гэта бераг Нёмана непадалёку ад Гарадзенскага драмтэатра — магчыма прыбудзе кіраўніцтва горада і таду будзе прынята канчатковае рашэньне.
Нагадаем, што скульптурны пленэр «Lehienda ź piasku»—гэта суполка маладых майстроў, студэнтаў ды школьнікаў пад кіраўніцтвам Гэніка Лойкі. Штогод ў розных мясцінах Беларусі ( і не толькі!) яны ствараюць з пяску беларускія легенды і пакідаюць іх мясцовым жыхарам.
Як паведамляе ПЦ «Вясна», пачынаючы з 2000‑га году зладжана ўжо 8 пленэраў. Сярод якіх: «Рагнеда» (была ў Заслаўі, там, дзе яна памерла роўна тысячу гадоў назад), «Магіла льва»(на беразе Святога возера быў створаны легендарны Машэка, ягоная Наталка і крылаты леў, што ахоўваў іх сон), «Карона Міндоўга» (у першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага — у Наваградку), «Скуты Кейстут»(У Крэве пад замкавай сьцяной), «Цмок» на беразе Сожа ў Гомелі ды іншыя.





