У ім возьмуць удзел званары зь Беларусі, Расеі й Латвіі.
На Архіярэйскім вале абласнога цэнтру адбудзецца вялікі канцэрт аркестравых калектываў, а назаўтра званары пакажуць сваё майстэрства ў сольным, а таксама ансамблевым выкананьні на званіцах.
Для ўдзельнікаў правядуць майстар‑клясу. Завершыцца сьвята гала‑канцэртам.





