Па парадзе ветэрынараў, двух сланоў напаілі гарэлкай, каб жывёлы не захварэлі ад пераахаладжэння.
Сланоў везлі з Новакузнецка ў Омск. Жывёл везлі ў некалькіх машынах, грузавік са сланамі адстаў ад іншых машын і загарэўся.
Заўважыўшы дым, дрэсіроўшчык выгнаў сланоў на вуліцу і бегаў з імі, каб сагрэць жывёл. Тэмпература паветра была -35 градусаў.
Пасля таго як пажар быў патушаны, сланоў даставілі ў цёплы гараж і, па парадзе ветэрынараў, напаілі гарэлкай. Жывёлы выпілі дзве скрыні гарэлкі, разведзенай у цёплай вадзе.
Жывёлы атрымалі абмаражэнні вушэй і ног. Дрэсіроўшчыку, які таксама атрымаў абмаражэнні, была аказана дапамога
Паведамляецца, што сланам 45 і 48 гадоў, кожны з іх важыць па пяць тон. Гэтыя сланы належаць цырку, які гастралюе па гарадах Расіі.
Тыя самыя сланы падчас выступу на арэне





