Падчас праверкі Красненскага льнозавода ў Маладзечанскім раёне Камітэт дзяржкантролю выявіў шмат парушэнняў.

Так, год таму па лізінгу прадпрыемства атрымала льноўборачны камбайн «Ліда-U30», які каштуе 2,8 млрд рублёў. На пагашэнне запазычанасці за яго філіялу выдаткавалі з рэспубліканскага бюджэту больш за 85 мільёнаў рублёў.

За ўвесь год гэты камбайн у працы задзейнічаны не быў. Ён захоўваўся на тэрыторыі льнозавода пад адкрытым небам.

Больш за тры гады на прадпрыемстве стаяць два новыя пасяўныя агрэгаты «Ферабокс-300-01». На іх набыццё з бюджэту выдаткавалі больш за 150 мільёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?