Набыў моц прысуд у дачыненні да 35-гадовай жыхаркі Гомеля, якая абвінавачвалася паводле часткі 3 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі (махлярства ў буйным памеры). Пацярпелым па справе праходзіў 50-гадовы грамадзянін Аўстраліі.

Як паведаміла пракурор аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці Ірына Курбацкая, жанчына запрасіла ў госці мужчыну, з якім пазнаёмілася праз інтэрнэт. Прыбыўшы ў аэрапорт у Мінску, замежны грамадзянін сеў у машыну да знаёмага гамяльчанкі, які адвёз яго ў Гомель, аднак назваў яго Слаўгарадам.

У Гомелі жанчына павяла аўстралійца ў банк, каб зняць з яго рахунку грошы, якія нібыта неабходна заплаціць за рэгістрацыю (больш як 4 тысячы даляраў).
Усю суму гамяльчанка забрала сабе, а замежнага грамадзяніна адправіла ў Магілёў, каб ён адзначыўся ў гасцініцы, якая была забраніравана на яго імя. Калі аўстраліец тэлефанаваў сяброўцы з Магілёва, яна ўжо не адказвала на яго тэлефонныя званкі. Мужчына зразумеў, што яго ашукалі, і звярнуўся ў міліцыю.

Гамяльчанка была неўзабаве затрымана. Яна адразу вярнула замежнаму грамадзяніну практычна ўсю суму, і ён паехаў дамоў. Падчас следства і на судзе жанчына не прызнала сваю віну, заявіўшы, што аўстраліец добраахвотна і свядома перадаваў ёй грошы.

Махлярка растлумачыла, што выкарыстоўвала выдуманае імя і назву горада, бо баялася малазнаёмага мужчыны з Аўстраліі.

Абвінавачваная абскардзіла прыгавор першай інстанцыі, але абласны суд пакінуў яго ў сіле — два гады пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?