З 14 снежня ў Мінску працуе двухпавярховы экскурсійны аўтобус Minsk City Tour. Яго запусціла турфірма «Дром-Тур» пры падтрымцы Мінгарвыканкама.

Кожны турыст можа пачуць у ім беларускамоўную экскурсію.

Паслухайце і вы. Мы запісалі некалькі кавалкаў тэксту — пра дэманстрацыі на плошчы Незалежнасці, пра «жалезнага рыцара рэвалюцыі Фелікс Дзяржынскага, пра рэзідэнцыю кіраўніка дзяржавы…
Якасць запісу не лепшая, але дазваляе стварыць уражанне пра экскурсію.

Ці падабаецца Вам агучка? Што б Вы прапанавалі змяніць?

Адзін з ініцыятараў стварэння экскурсійнага аўтобуса, намеснік дырэктара турфірмы «Дром-Тур» Дзмітры Вашкевіч запэўніў карэспандэнта «НН», што

ніякай праблемы пераагучыць тэкст не будзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?