У студзені 2013 года ў Беларусі плануецца стварыць адзіны кароткі тэлефонны нумар дарожнай дыспетчарскай службы для ўсёй сеткі рэспубліканскіх дарог. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента «Белаўтадар» Аляксандр Галаўнёў.

Паводле яго слоў,

цяпер існуюць тэлефонныя нумары дарожнай дыспетчарскай службы для кожнай дарогі рэспубліканскага значэння.
Яны ўказаны на прыдарожных шчытах на ўездзе на дарогі, аднак падчас руху аўтамабілістам «сямізначны нумар запомніць немагчыма», адзначыў Галаўнёў.

Пытаннямі стварэння адзінага кароткага нумара займаецца прадпрыемства па ўтрыманні і развіцці сродкаў тэхналагічнай сувязі «Белдарсувязь» дэпартамента «Белаўтадар». Мяркуецца, што

гэта будзе трохзначны нумар, патэлефанаваўшы на які, усе ахвотныя змогуць выказаць якія-небудзь прэтэнзіі да дарогі або перадаць важную інфармацыю пра дарожныя ўмовы.
Гэта дазволіць дарожным службам своечасова прыняць меры для ўстаранення праблемы, лічыць спецыяліст. Чакаецца, што аператыўнасць рэагавання значна павысіцца.

«Адзіныя асцярогі ў нас ёсць, што гэты нумар ператворыцца ў нумар надзвычайнага рэагавання. Па любым пытанні тэлефанаванне будзе паступаць на гэты нумар», —

сказаў Галаўнёў. Ён выказаў надзею, што гэта патэнцыяльная праблема вырашыцца падчас эксплуатацыі нумара.

Як адзначыў спецыяліст, на інтэрнэт-сайце «Белаўтадара» забяспечана магчымасць прагляду аператыўнай інфармацыі пра дарожныя ўмовы паводле звестак 45 дарожна-вымяральных станцый, устаноўленых на рэспубліканскіх аўтадарогах. Карыстальнікі могуць азнаёміцца са становішчам: тэмпературай паветра і дарожнага палатна, відам ападкаў, бачнасцю, станам дарожнага пакрыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?