Напярэдадні саміту адбылося закрытае пасяджэнне кіраўнікоў краінаў ЕЗ, што належаць да Еўрапейскай народнай партыі, з удзелам старшыні Еўрапейскай Рады Германа ван Рампоя, Старшыні Еўрапейскай камісіі Жазе Мануэль Барозу, канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель, прэзідэнта Румыніі Траяна Басеску, прэм’
Гасцямі сустрэчы былі старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і прэм’ер-міністр Малдовы Улад Філат.
З дакладамі выступілі прэм’еры Грэцыі, Італіі, Іспаніі. Былі абмеркаваныя таксама вынікі парламенцкіх выбараў у Грузіі і Ўкраіне, а таксама сітуацыя ў Беларусі, распавёў Аляксандр Мілінкевіч: «На думку лідараў еўрапейскіх краінаў, неабходна працягваць намаганні па дэмакратызацыі нашай краіны, аднаўленні крытычнага дыялогу, спрыянне яе мадэрнізацыі і інтэграцыі ў еўрапейскую эканамічную прастору».
Аляксандр Мілінкевіч таксама правёў сустрэчу з Хельгай Шміт, намесніцай Генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх зносінаў, якая ўзначальваецца Кэтрын Эштан, вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па знешняй палітыцы.





