Адпраўка навабранцаў ва Узброеныя Сілы, унутраныя, пагранічныя войскі і іншыя воінскія фарміраванні Беларусі пачнецца 16 ліпеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў галоўным арганізацыйна-мабілізацыйным упраўленні Генштаба Узброеных Сіл.
Да 31 ліпеня ў беларускую армію прадугледжваецца прызваць амаль 10 тыс. салдат тэрміновай службы і 3 тыс. рэзервістаў.
Адна з галоўных асаблівасцей гэтага прызыву, як растлумачылі ваенныя, - прызыў рэзервістаў у складзе цэлых падраздзяленняў. У прыватнасці, у Полацку з рэзервістаў будзе сфарміраваны механізаваны батальён.
Нагадаем, служба ў рэзерве была ўведзена ў Беларусі ў 2004 годзе. Рэзервісты без адрыву ад асноўнай работы некалькі разоў у год праходзяць вучэбныя зборы на базе воінскіх часцей. Права на праходжанне службы ў рэзерве маюць маладыя людзі прызыўнога ўзросту (да 27 гадоў), дзейнасць якіх у сферы навукі, культуры і мастацтва мае важнае значэнне для дзяржавы,а таксама высокакваліфікаваныя рабочыя, спецыялісты сельскай гаспадаркі і прадстаўнкі шэрага іншых катэгорый.





