Лапша хуткага прыгатавання. Фота з праекта Джонатана Блаўштайна «Коштам у даляр», у якім фатограф рабіў здымкі ежы, якую можна набыць на $1.
З дзяцінства ўсіх старанна прывучалі не грэбаваць супамі ды харчавацца паўнавартасна. Асабліва хочацца
Інтэрнэт наўрад ці дасць адназначны адказ — сведчанні пра шкоднасць чаргуюцца з вялікімі пастамі, якія сцвярджаюць: «Локшына хуткага прыгатавання — ежа як ежа». Сустракаюцца нават паэтапныя разборы кожнага кампанента са складу прадукту, якія ў выніку адмаўляюць негатыўныя эфекты лапшы хуткага прыгатавання.
Каб атрымаць кваліфікаваны каментар, «НН» звярнулася да галоўнага пазаштатнага дыетолага Міністэрства аховы здароўя РБ Марыны Паповай.
«НН»: Лапша хуткага прыгатавання — шкодны прадукт?
Марына Папова: Усе прадукты хуткага прыгатавання — не найлепшы выбар.
Праз тэхналогію вырабу такія карысныя рэчы, як вітаміны ды клятчатка, не захоўваюцца ці захоўваюцца ў вельмі дробнай колькасці. Да таго ж у прадукты хуткага прыгатавання дадаюць кансерванты і стабілізатары.
«НН»: Ёсць меркаванне, што самае шкоднае ў лапшы — гэта супавая аснова, пакуначак з прыправамі, а калі іх не дадаваць, то можна есці не хвалюючыся.
Марына Папова: Лапша хуткага прыгатавання звычайна вырабляецца з мукі найвышэйшага гатунку. Яна вельмі хутка гатуецца, але не ўтрымлівае амаль ніякіх карысных рэчываў. У супавую аснову дадаюць глутамат натрыю (узмацняльнік смаку Е621. — «НН»). Гэтая дабаўка не забароненая, але выклікае прывыканне і вымушае чалавека пастаянна спажываць прадукты з ёю. Таксама выклікае пытанне якасць самой прыправы.
Таннасць — міф
Локшына хуткага прыгатавання пазіцыянуецца як недарагі і даступны ўсім перакус. Яшчэ б: цэлы абед за 2 ці 3 тысячы! «НН» ужо высветліла, што прастакутнік лапшы «цягне» максімум на гарнір не першай якасці. Але і таннасць лапшы хуткага прыгатавання — міф. Зразумела, адзін пакунак каштуе няшмат, але і лапшы ў ім 50–100 грамаў. Кілаграм локшыны, выходзіць, каштуе ад 25 да 100 тысячаў рублёў.
Локшына — традыцыйная ежа ўсходніх народаў. Вынаходцам лапшы хуткага прыгатавання лічыцца японец Мамафуку Андо. Ён пачаў вырабляць лапшу з пшанічнай мукі, якую імпартавалі ў пасляваенную Японію з ЗША. Андо таксама навучыўся апарваць лапшу і смажыць яе ў алеі — пасля такой апрацоўкі страву трэба было толькі заліць кіпнем. Спачатку лапша Андо лічылася далікатэсам, але потым перайшла ў разрад самых танных прадуктаў. Сам Андо казаў, што ў яго рацыёне штодзень прысутнічае лапша яго ж карпарацыі, і дажыў да 96 гадоў. А японцы назвалі лапшу хуткага прыгатавання вынаходніцтвам.
Хочаш жыць — еш нармальна
З часоў з’яўлення локшыны хуткага прыгатавання мала што змянілася: пшанічную ці яечную лапшу спачатку абдаюць парай, а потым смажаць у пальмавым алеі. У складзе лапшы розных вытворцаў можна знайсці араматызатары, фарбавальнікі, разрыхляльнікі, шмат тлушчу і вугляводаў.
Але запараны брыкет хуткай лапшы не можа замяніць паўнавартаснага абеду. «Можна
— Асноўная частка спажыўцоў такіх прадуктаў можа, але проста не хоча арганізоўваць сваё харчаванне, — кажа Папова. —
Нішто не перашкаджае ўзяць на працу тую ж сумесь замарожанай гародніны і пагрэць у мікрахвалёўцы ці звечара сабраць сабе абед з хатняй ежы, бо яна звычайна лепшая за любы паўфабрыкат, нават высокай якасці.Усё залежыць ад жадання чалавека. Калі чалавек ставіць мэту быць здаровым і жыць доўга, ён ведае, што дыета — важны элемент добрага здароўя, і клапоціцца пра яе. Астатняе — адгаворкі.





