Гісторыя жыцця Ніка Вуічыча дзівосная.
Нік Вуічыч нарадзіўся без ног і без рук у сям'і сербскіх эмігрантаў у Аўстраліі. Рэдкая хвароба - сіндром тэтра-амелія.
Бацькі рабілі ўсё, каб развіць дзіця, якое многім здавалася безнадзейным.
Дактары адначасова развівалі ягонае ўменне карыстацца пратэзамі і выжываць без пратэзаў.
І ўсё адно ўсё дзяцінства хлопца было поўнае смутку і дэпрэсіі: каму я трэба такі?
Ёсць Божая воля на тое, — вучылі Ніка бацькі. — І стараліся, каб ён асвойваў усё, тое, што і здаровыя дзеці. Ён навучыўся катацца на скейтбордзе, штурхаючыся цурубалкам ножкі, які дала яму прырода.
Перадусім яны стараліся даць хлопцу веды.
Ён атрымаў вышэйшую эканамічную адукацыю. Хоць напачатку яго нават не хацелі прымаць у звычайную школу, «райана» горада Брысбэн настойвала, што такім, як Нік, месца ў спецшколе для інвалідаў.
Варта адзначыць, што Ніку пашчасціла нарадзіцца ў гуманным і багатым грамадстве. Як і большасць людзей на Захадзе, ён шмат падарожнічаў…
…навучыўся плаваць.
Па меры таго як ён дабіваўся ў жыцці поспехаў, да Ніка стала прыходзіць упэўненасць і радасць.
Нік не ўстыдаецца свайго цела.
Шчыры вернік-евангеліст, ён стаў прапаведнікам.
І аб'ехаў з пропаведзямі розныя краіны свету.
І сапраўды, што робіць чалавека шчаслівым?
Жыццё падарыла яму і вялікае каханне.
Вяселле Вуічыча з Канаэ Міяхара стала вялікай радасцю не толькі для пары, але і для ўсіх тых людзей, што дапамагалі Ніку ў жыцці. Цяпер пара чакае сваё першае дзіця.
Галоўнае, чаго навучыла Ніка, доля, — трэба трымаць галаву вышэй у любых абставінах.
Чым цяжэйшае змаганне — тым большы трыумф.
Гісторыя жыцця 30-гадовага Ніка Вуйчыча дзівосная. Вуйчыч нарадзіўся без ног і без рук у сям'і сербскіх эмігрантаў у Аўстраліі. Рэдкая хвароба — сіндром тэтра-амелія.
Бацькі спачатку былі ў роспачы, але рабілі ўсё, каб развіць дзіця, якое многім здавалася безнадзейным. Дактары адначасова развівалі ягонае ўменне карыстацца пратэзамі і выжываць без пратэзаў. І ўсё адно ўсё дзяцінства хлопца было поўнае смутку і дэпрэсіі: каму я трэба такі? У 10 гадоў ён спрабаваў утапіцца.
Ёсць Божая воля на тое, — вучылі Ніка бацькі. — І стараліся, каб ён асвойваў усё, тое, што і здаровыя дзеці. Як і большасць людзей на Захадзе, ён шмат падарожнічаў. Навучыўся плаваць, катацца на скейтбордзе, штурхаючыся цурубалкам ножкі, які дала яму прырода.
Але перадусім бацькі стараліся даць хлопцу веды. Пісаў ён, трымаючы ручку пальцамі сваёй адзінай усушанай ножкі. Ён атрымаў вышэйшую эканамічную адукацыю (бухгалтарскі ўлік і фінансавае планаванне). Хоць напачатку яго нават не хацелі прымаць у звычайную школу, «райана» горада Брысбэн настойвала, што такім, як Нік, месца ў спецшколе для інвалідаў.
Па меры таго як ён дабіваўся ў жыцці поспехаў, да Ніка стала прыходзіць упэўненасць і радасць. Ужо ў 17 гадоў ён стварыў грамадскую арганізацыю «Жыццё без канцавінаў».
Варта адзначыць, што Ніку пашчасціла нарадзіцца ў гуманным і багатым грамадстве. Як і большасць людзей на Захадзе, ён шмат падарожнічаў, навучыўся плаваць.
Нік не ўстыдаецца свайго цела. Шчыры вернік-евангеліст, ён стаў прапаведнікам. І аб'ехаў з пропаведзямі розныя краіны свету.
Жыццё падарыла Вуйчычу і вялікае каханне. Вяселле Вуйчыча з Канаэ Міяхара стала вялікай радасцю не толькі для пары, але і для ўсіх тых людзей, што дапамагалі Ніку ў жыцці. Цяпер пара чакае сваё першае дзіця.
Галоўнае, чаго навучыла Ніка, доля, — трэба трымаць галаву вышэй у любых абставінах. Чым цяжэйшае змаганне — тым большы трыумф.
А вось кароткаметражны фільм з удзелам Вуйчыча ў якасці акцёра: