Супрацоўнiкi лабараторыi ветэрынарна-санiтарнай экспертызы, якая iснуе пры Камароўскiм рынку, забракавалi 63 кiлаграмы чарнiц з павышаным утрыманнем радыенуклiдаў.

Небяспечныя для здароўя ягады прывезлi ў сталiцу са Стаўбцоўскага, Iванаўскага i Клецкага раёнаў. Паводле слоў загадчыка аддзялення радыяцыйнай гiгiены Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Iгара Альшэўскага, на рынках горада грыбы i ягады можна купляць смела. Тут кантроль строгi i непрадузяты. А вось стыхiйныя месцы гандлю — на абочынах мiжгароднiх трас, ля магазiнаў цi ў падземных пераходах горада — супрацоўнiкi санiтарнай службы раяць абыходзiць бокам. «Радыеактыўны цэзiй-137, трапляючы з прадуктамi харчавання ў арганiзм чалавека, назапашваецца ў органах i тканках i стварае сур’ёзную пагрозу для здароўя», — падкрэслiў спецыялiст.

Вольга Бераснева, «Мiнск-Навiны» via «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0