Мінгарвыканкам вырашыў зрабіць падарунак Менску да 940‑годзьдзя — замяніць усе старыя ЛАЗы й «Ікарусы» на новыя МАЗы. Ужо сёньня, 13 ліпеня, ніводзін ЛАЗік або кароткі «Ікарус» не курсіруе па горадзе! Засталіся толькі «Ікарусы»‑«гармонікі», але й іх хочуць прыбраць.

— Мы атрымалі 75 новых МАЗаў, — кажа Уладзімер Раманаў, галоўны інжынэр Мінсктрансу. — Хутка атрымаем яшчэ 75, і ўвосень у Менску будуць езьдзіць толькі беларускія аўтобусы!

Старыя аўтобусы альбо сьпішуць на мэталалом, альбо прададуць з аўкцыёну. Звычайна старыя ЛАЗікі купляюць раённыя прадпрыемствы, каб, да прыкладу, вазіць працоўных на будоўлю. Але ў сыстэме грамадзкага транспарту аўтобусаў‑«пэнсіянэраў» больш ня будзе. А да 2011 году старыя аўтобусы заменяць новымі па ўсёй краіне.

«Комсомольская правда» в Белоруссии»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0