На стыкерах БАТЭ — Каліноўскі і Булак-Балаховіч.

На стыкерах БАТЭ — Каліноўскі і Булак-Балаховіч.

У «Гомеля» адны з найпрыгажэйшых стыкераў у краіне.

У «Гомеля» адны з найпрыгажэйшых стыкераў у краіне.

Магілёўцы робяць налепкі не толькі белмоўныя, але і ў стылі «славяне».

Магілёўцы робяць налепкі не толькі белмоўныя, але і ў стылі «славяне».

У фанаў «Маладзечна» прыгожыя і якасныя стыкеры.

У фанаў «Маладзечна» прыгожыя і якасныя стыкеры.

Орша.

Орша.

Слонім.

Слонім.

Нават калі няма белмовы, то ёсць Пагоня.

Нават калі няма белмовы, то ёсць Пагоня.

«Віцебск».

«Віцебск».

Пагоню шануюць амаль усе «хуліганы».

Пагоню шануюць амаль усе «хуліганы».

На налепках мінскага «Тарпеда» не толькі Каліноўскі, але і Фрэдзі Кругер.

На налепках мінскага «Тарпеда» не толькі Каліноўскі, але і Фрэдзі Кругер.

"Ад бацькі да сына. Адна каманДа, адна Радзіма», — адзін з мноства белмоўных стыкераў «Дынама».

"Ад бацькі да сына. Адна каманДа, адна Радзіма», — адзін з мноства белмоўных стыкераў «Дынама».

Стыкеры «Мінска».

Стыкеры «Мінска».

У «Баранавічах» ёсць стыкеры на тарашкевіцы.

У «Баранавічах» ёсць стыкеры на тарашкевіцы.

«Хваля» (Пінск).

«Хваля» (Пінск).

Берасцейцы.

Берасцейцы.

Сёлета мы ўжо знаёмілі чытачоў з беларускамоўнымі банерамі на трыбунах. Цяпер на чарзе — стыкеры (налепкі).

Фактычна, такім чынам фанаты пазначаюць сваю прысутнасць у горадзе.

Стыкер — гэта той жа міні-банер, які нясе інфармацыю не толькі пра любімы клуб, а і іншыя каляфутбольныя падзеі.

Апошняя партыя стыкераў БАТЭ абсалютна беларускамоўная. Прычым, некаторыя выкананыя на беларускай лацінцы. Тут, вядома, пра сам ФК, але выказваюць фанаты сваё стаўленне да Беларускай федэрацыі футбола, піратэхнікі.

Ёсць налепкі з выявамі Кастуся Каліноўскага і Станіслава Булак-Балаховіча, гістарычных персанажаў, якіх шануюць «хуліганы». Польская тэма — гэта даўняе сяброўства БАТЭ з «Пястам» з Глівіцэ.

Ёсць Кастусь Каліноўскі і на стыкерах мінскага «Тарпеда».
На налепцы напісана «Айчына! Нацыя! Тарпеда!» Таксама маюцца такія, што паведамляюць «Футбол для фанатаў, а не для мусароў».

Якасныя стыкеры ў «Гомеля». Робяць іх за мяжой. У Беларусі і даражэй, і паліграфія горшая. «Адна Радзіма, адзін горад, адна каманда», — напісана на налепцы.

«Дняпро будзе першым», — паведамляюць магілёўскія стыкеры. Хаця побач жа ёсць такія, як «днепряне», блізкі па афармленні да «славяне».

Вядома, ёсць беларускамоўныя стыкеры ў адвечных супернікаў «Дынама» і «Партызана». «Ад бацькі да сына. Адна каманда, адна Радзіма», — вельмі прыгожы стыкер «Дынама».

Меншыя клубы, гледзячы на вышэйшую лігу, таксама цягнуцца ў тым жа кірунку. «Зялёна-белыя сыны магутнай краіны», — гэта налепка фанатаў «Маладзечна».

У Брэсце, Віцебску, Гродне, Слуцку, Жлобіне, Лідзе, Слоніме, Баранавічах таксама на стыкерах ёсць беларуская мова.

Калі белмовы няма, то нярэдка бывае Пагоня, як у «Белшыны».

Скідвайце ў каментах яшчэ ўзоры беларускамоўных стыкераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?