Прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу трэба разбірацца са сваімі праблемамі: Іракам, іншымі гарачымі пунктамі, якія яны (ЗША. — Заўвага БЕЛТА) стварылі, і менш звяртаць увагі на тыя краіны, дзе яны спрабуюць падтрымліваць апазіцыю. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання трубапракатнага комплексу Беларускага металургічнага завода, адказваючы на пытанні журналістаў.

«У яго (Джорджа Буша) праблем значна больш, чым у нас. Ёсць куды накіроўваць грошы — інфляцыя долара прыняла страшныя памеры», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра фінансавую дапамогу, што паступае няўрадавым арганізацыям Беларусі з‑за мяжы, прэзідэнт падкрэсліў: «Гэта інвестыцыі ў краіну, але яны павінны быць законнымі». «У выпадку незаконных дзеянняў гэтыя арганізацыі будуць неадкладна закрыты. Той, хто незаконна ўвязе ў Беларусь грошы, на гэтых грашах сябе і загубіць», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?