Падчас здымкаў навагодніх канцэртаў фатографы зафіксавалі, што фігура спявачкі Жанны Фрыске прыкметна акруглілася.
Зрэшты, 38-гадоваяпоп-дзіва і не хавала сваю цяжарнасць. Яна ўсяляк падкрэслівала новы статус і нават дазволіла рэперу Джыгану, з якім спявала дуэтам, дакрануцца да жывата.

Жанна Фрыске падчас канцэрту.

Жанна Фрыске падчас канцэрту.

Жанна Фрыске і Дзмітры Шэпелеў.

Жанна Фрыске і Дзмітры Шэпелеў.

Жанна Фрыске (сапраўднае прозвішча Капылова) стала сэкс-сімвалам у 1990-я, калі была салісткай дзявочага гурту «Блестящие».
Пасля яна пачала сольную кар’еру і нават паспрабавала сябе ў якасці актрысы — роля ў «Начным дазоры» і «Дзённым дазоры».

У чым інтарэс беларусаў да цяжарнасці расійскай поп-дзівы?

Бацькам дзіцяці называюць яе бойфрэнда, 29-гадовага беларуса Дзмітрыя Шэпелева.
Паводле паведамленняў расійскай прэсы, падчас здымкаў тэлевядучы Першага канала ні на крок не адыходзіў ад сваёй каханай. Зрэшты, іх бачаць разам ужо больш за паўтара года.

Дарэчы,

Фрыске ні разу не была ў шлюбе, а вось Шэпелеў у студэнцкія гады паспець пабыць у статусе мужа ўсяго… тры тыдні.
Ягоная былая жонка Ганна Таболіна пасля выйшла замуж за вядучага навінаў на БТ.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?