Як падае агенцтва «Інтэрфакс», неназваная крыніца ў КДБ Беларусі паведаміла агенцтву, што Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абясшкодзіў сетку агентаў польскай выведкі.

«Распачатая крымінальная справа ў дачыненьні да пяці грамадзянаў, якія вялі на тэрыторыі Беларусі выведную дзейнасьць у інтарэсах польскай выведкі», — расказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле ягонай інфармацыі. крымінальная справа распачатая паводле артыкулу 356 Крымінальнага кодэксу Беларусі (здрада дзяржаве), падазраванымі ў справе праходзяць пяць чалавек, адзін зь якіх — грамадзянін Расеі.

На запыт карэспандэнта Радыё Свабода кіраўнік Цэнтру інфармацыі й грамадзкіх сувязяў Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі Валеры Надтачаеў не пацьвердзіў, але й не абверг інфармацыі пра выкрыцьцё сеткі польскіх шпіёнаў i адмовіўся даваць камэнтары.

Прэсавы сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Моніка Садкоўская была зьдзіўленая паведамленьнем Інтэрфаксу і паведаміла, што ніякай інфармацыі ў гэтай справе польская амбасада ня мае.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0