Сёньня ў Менску адбылося паседжаньне Палітрады аб’яднаных дэмсілаў. На ім зацьверджаны два дакумэнты: пагадненьне аб падрыхтоўцы і ўдзеле ў выбарчай кампаніі і пра абавязкі прэтэндэнта на кандыдата ў дэпутаты. Кааліцыя мяркуе выставіць ня больш за 110 кандыдатаў у дэпутаты.

Пагадненьне аб падрыхтоўцы і ўдзеле ў выбарчай кампаніі ўносілася ад імя пяцёх структур: Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Партыі камуністаў Беларускай, БСДП(Грамада) і руху «За свабоду».

Цяпер усе суб’екты кааліцыі адпаведна са сваім статутам павінны падпісаць гэтае пагадненьне.

Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, суб’екты кааліцыі ўзялі на сябе абавязкі праводзіць супольную падрыхтоўку і правядзеньне выбарчай кампаніі:

«Мы ідзем адной калёнай, маем адзін сьпіс па формуле: адна акруга — адзін кандыдат. Мы маем адзін агульнанацыянальны мэсыдж‑пасланьне. І праводзім агульную кампанію. Мы да гэтага імкнёмся — 110 акругаў і 110 кандыдатаў у дэпутаты. І зь іх будзе нейкая колькасьць так званых ударных акругаў, дзе мы будзем змагацца за пераможную кампанію і за мабілізацыю людзей на адстойваньне вынікаў гэтай кампаніі».

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0