У Беларусі тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі і работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, 1 студзеня 2013 года павышаецца да 240 тыс. рублёў.
Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Савета міністраў ад 28 снежня 2012 года № 1230, перадае прэс-служба ўрада.

«Гэтая пастанова прынята ў мэтах далейшага павышэння ўзроўню аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, пакупніцкай здольнасці іх заработнай платы, а таксама частковага аднаўлення дыферэнцыяцыі ў аплаце працы работнікаў згаданай сферы. Рэалізацыя пастановы дазволіць павысіць заработную плату ў бюджэтнай сферы ў сярэднім на 6,7%», — гаворыцца ў паведамленні.

Адначасова з павышэннем тарыфнай стаўкі першага разраду зменяцца памеры карэктавальных каэфіцыентаў, што прымяняюцца да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў, якія тарыфікуюцца 11-21-м разрадамі.
Адпаведнае рашэнне па гэтым пытанні ў хуткім часе будзе прынята Мінпрацы і сацабароны. Такое ўдасканаленне дазволіць узмацніць дыферэнцыяцыю ў аплаце працы работнікаў бюджэтнай сферы, зазначаюць ва ўрадзе.

Папярэдняе павышэнне стаўкі было зроблена 1 верасня 2012 года (тады яна ўзрасла да 225 тыс. рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?