Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка даслаў віншавальныя пасланні вышэйшаму кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі, Патрыярху Маскоўскаму Кірылу, прэзідэнтам Казахстана, Туркменістана, Азербайджана, Украіны ды іншым кіраўнікам краін СНД, Еўропы, Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі.

Віншаванні ад імя беларускага лідара таксама накіраваныя кіраўнікам міжнародных арганізацый, расійскіх рэгіёнаў, вядомым палітычным і грамадскім дзеячам, прадстаўнікам бізнэс-колаў.

Прэзідэнта ЗША ў пераліку віншаванняў няма. Нагадаем, што Лукашэнка не віншаваў Абаму і з пераабраннем. Афіцыйнае тлумачэнне — прынцып узаемнасці: маўляў, Абама таксама не віншаваў беларускага кіраўніка з перамогай у 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?