У Рэчыцкім раёне (Гомельская вобласць) спецыялісты ДВА "Беларуснафта" пачалі бурэнне самай глыбокай у краіне пошукава-разведачнай свідравіны. Яе праектная глыбіня — 6.680 метраў, паведамляецца на сайце дзяржаўнага вытворчага аб'яднання.

Мэта бурэння — ацаніць перспектывы нафтагазаноснасці падсолевага і верхнепратэразойнага комплексаў у межах Прадрэчыцкай міжсолевай пасткі. Апрача таго, 1-я Прадрэчыцкая свідравіна дазволіць вырашыць шэраг важных геалагічных задач, такіх як даследаванне гідрагеалагічных і гідрадынамічных умоў разрэзу, вывучэнне характару насычэння калектараў пластавымі флюідамі і распаўсюджання парод-калектараў па плошчы і разрэзе.

Свідравіна будзе самай глыбокай не толькі ў Беларусі. Аналагаў ёй няма і на прасторы СНД. У Расіі існуюць свідравіны такой працягласці, але яны гарызантальныя. А 1-я Прадрэчыцкая будзе нахілена-скіраванай, практычна вертыкальнай — вугал адхілення 470 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?