Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 снежня 2012 года склаў Br122,8 трлн. і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2012 года на Br6,5 трлн., або на 5,5%.

«Павелічэнне дзяржаўнага доўгу за лістапад абумоўлена ростам як унутранага, так і знешняга доўгу», — растлумачылі ў міністэрстве.

Унутраны дзяржаўны доўг з пачатку 2012 года павялічыўся на Br1,3 трлн., па стану на 1 снежня 2012 года склаўшы Br19,1 трлн. пры ўстаноўленым ліміце Br34 трлн.

«Павелічэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу ў 2012 годзе ў асноўным абумоўлена эмісіяй дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый», — адзначылі ў Міністэрстве фінансаў.

Знешні дзяржаўны доўг па стану на 1 снежня 2012 года склаў $12,1 млрд. пры ўстаноўленым ліміце $14,3 млрд., павялічыўшыся з пачатку года на $289,9 млн.

«Павелічэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў 2012 годзе ў асноўным абумоўлена прыцягненнем крэдытаў МБРР, АКФ ЕўрАзЭС і банкаў Кітая», — паведамілі ў Мінфіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?