Будынак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы перадалі калектыву.Як адзначыў намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш, усе будаўнічыя і аддзелачныя работы завершаны. Інжынерныя сістэмы, якія забяспечваюць жыццядзейнасць будынка — ацяпленне, каналізацыя, вентыляцыя, сістэма пажаратушэння, — працуюць. «Калектыў тэатра можа спакойна пераязджаць і абжываць памяшканне», — падкрэсліў намеснік міністра.
Павіншаваць калектыў тэатра са знамянальнай падзеяй прыехаў і старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Ён адзначыў, што на працягу
Урачыстае адкрыццё тэатра адбудзецца ў сакавіку 2013 года.Як распавёў мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін, першым спектаклем, пастаўленым на новай сцэне, стане «Паўлінка».
«Цяпер зоймемся адаптацыяй да сцэны прыблізна 20 спектакляў, якія ішлі ў нас на розных пляцоўках, А першым новым спектаклем стане „Пан Тадэвуш“ Адама Міцкевіча», — распавёў Мікалай Пінігін.





