Маці Паўла, спадарыня Таццяна, кажа, што гэтая пасылка з польскай амбасады стала для яе прыемнай нечаканасцю:

«Такое ўражанне, што людзі, якія збіралі пасылку, добра ўяўляюць патрэбы Паўла.

Вось быццам бы я збірала гэтую пасылку на Каляды. Тут для Паўла і берцы, і кашуля, і шкарпэткі цёплыя, шапка, пальчаткі…
Таксама даслалі каву, гарбату, цукеркі, кілбаскі, мяска… І нават елачку маленькую ўклалі…».

Таццяна Севярынец кажа, што вельмі ўдзячная такой праяве салідарнасці з Паўлам:

«Я хачу перадаць падзяку польскай амбасадзе, польскаму ўраду, якія спачуваюць і падтрымліваюць Паўла. З вялікай удзячнасцю ціснем тыя рукі, якія ўкладалі гэтую пасылку за салідарнасць.

Дарэчы, 30 снежня ў Паўла — дзень народзінаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?