Плацежна-даведачныя тэрміналы (ПДТ) «Прыёрбанка» аднавілі працу, паведамілі БелаПАН у інфармацыйным цэнтры банка.

Як паведамлялася раней, 4 студзеня ў «Прыёрбанку» адбыўся збой у працы плацежна-даведачных тэрміналаў. Планавалася аднавіць працу ПДТ да 16.30. Аднак гэтага не адбылося. Праца ПДТ аднавілася 4 студзеня з 18.00. Банк папрасіў прабачэння за часовыя нязручнасці.

У працы банкаматаў і POS-тэрміналаў збояў няма і не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?