Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, разам з кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы Філарэтам ён запаліў калядную свечку ў ніжнім прыдзеле ў гонар Іаана Хрысціцеля.

Лукашэнка паднёс у дар мітрапаліту насценны гадзіннік, аздоблены разбянымі карункавымі арнаментамі, выкананымі ў тэхніцы Сожскай скані. Філарэт падарыў афіцыйнаму лідару ікону Раства Хрыстовага.

«Затым Аляксандр Лукашэнка паслухаў спевы ў выкананні хору выхаванцаў нядзельнай школы Усіхсвяцкага прыхода. Лукашэнка таксама азнаёміўся з планамі па завяршэнні будаўніцтва і стварэнні ўнутранага віду храма-помніка.

А. Лукашэнка і мітрапаліт Філарэт працягнулі кантактаваць за чаем. Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем перад наведваннем храма таксама ўсклаў кветкі да помніка патрыярху Аляксею II», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?