Сяргей Гурэўскі (злева).

Сяргей Гурэўскі (злева).

СМІ Лацінскай Амерыкі паведамляюць пра тое, што ў Рыа-дэ-Жанейра патануў беларускі консул Сяргей Гурэўскі.

Беларускаму дыпламату было 65 гадоў. Трагедыя здарылася на пляжы ў раёне запаведніка ў заходняй частцы Рыа-дэ-Жанейра, дзе дыпламат трапіў у моцнае цячэнне.

Выратавальнікі паспелі дастаць яго з вады жывым і аператыўна даставілі ў бальніцу, аднак выратаваць яго не ўдалося.

Дыпламатычныя крыніцы растлумачылі агенцтву АВС, што цела консула будзе на гэтым тыдні адпраўлена ў Беларусь, дзе ён і будзе пахаваны. Супрацоўнікі беларускага консульства ўжо апазналі і забралі цела. Як паведамляе noticias.r7.com, гэта былі мужчына і жанчына, але яны адмовіліся гутарыць са СМІ.

Сяргей Яўгенавіч Гурэўскі нарадзіўся ў Слуцкім раёне. Падпалкоўнік. Дыпламатычную кар’еру пачынаў з пасады ваеннага перакладчыка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?