У ноч з 6 на 7 студзеня ў адной з забаўляльных устаноў Пінска адбылася масавая бойка, падчас якой было зламанае ўсё, што было ў памяшканні. Сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні атрымалі восем чалавек. Трое з іх змешчаныя ў рэанімацыйнае аддзяленне Пінскай цэнтральнай бальніцы, чацвёра - у нейрахірургічнае, адзін - у лораддзялення.
Усе пацярпелыя знаходзяцца пад аховай супрацоўнікаў міліцыі, кантакт старонніх асоб з імі забаронены. Яшчэ некалькі ўдзельнікаў канфлікту затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.Праводзяцца аператыўна-следчыя дзеянні. У праваахоўных органах Пінска інфармацыю пра здарэнне пакуль не камэнтуюць. Вядома, што ўсе ўдзельнікі канфлікту - маладыя людзі.





