У суботу 21 ліпеня а 10:00 адбудзецца вялікая талака ў Курапатах з усталяваньнем крыжоў.

Сотні крыжоў ужо ўсталяваныя на тэрыторыі Народнага мэмарыялу Курапаты, дзякуючы ахвяраваньням беларусаў і дабрачыннай працы сябраў Кансэрватыўна‑Хрысьцянскай Партыі — БНФ і простых грамадзянаў.

Запрашаем актыўна прыняць удзел і дапамагчы ў стварэньні Народнага мэмарыялу.

Даезд: ад ст. мэтро «Няміга» тралейбусамі 46, 53 да канцавога прыпынку

ад ст. мэтро «Усход» тралейбусамі 1а, 1 да канцавога прыпынку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0