Клюб у мінулым сэзоне прабіўся з сэрыі C1 A ў сэрыю «B»

Форвард зборнай Беларусі і італьянскай «Пармы» Віталь Кутузаў папоўніў шэрагі «Пізы» (сэрыя «В»). Цягам сэзону наш суайчыньнік будзе знаходзіцца ў арэндзе, пасьля чаго «Піза» пры жаданьні можа выкупіць кантракт. Пра гэта паведаміў сайт газэты Прессбол.

У сэрыі «B» Кутузаў ужо гуляў, калі выступаў за клюб «Авэліна». Беларус у 2001 г. перабраўся з БАТЭ ў «Мілян», але затрымацца там ня здолеў, перайшоў у партугальскі «Спортынг», затым вярнуўся на Апэніны, у «Авэліна». Някепска Кутузаў глядзеўся ў «Сампдорыі», а ў «Парме» мінулы сэзон больш сядзеў на лаве запасных і канфліктаваў з кіраўніцтвам клюба. Такім чынам пераход у «Пізу» можна разглядаць як сур'ёзную паразу.

«Піза» ў мінулым сэзоне заняла трэцяе месца ў дывізіёне С1 А ды прабілася ў сэрыю «B». Жартуюць, што ў сэрыю «B» ў некалькі разоў прасьцей вылецець з сэрыі «А», чым вярнуцца назад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0