Дом быў узведзены ў 1925 г.
Пачаплі бурыць з таго боку, дзе была кватэры Лі Харві Освальда
Жыхары разабралі цэглу на сувеніры.
У Даласе (ЗША) знеслі шматкватэрны двухпавярховы комплекс, у якім Лі Харві Освальд жыў незадоўга да забойства Джона Кенэдзі. Бульдозер пачаў ламаць сцяну будынка менавіта з таго боку, дзе знаходзілася кватэра забойцы35-га прэзідэнта ЗША.
За зносам дома № 600 па
Паліцыя заблакавала
Кенэдзі быў застрэлены ў Даласе 22 лістапада 1963 года.Освальда арыштавалі ў той жа дзень па падазрэнні ў забойстве прэзідэнта, а таксама паліцэйскага, які спыніў яго на вуліцы. Праз два дні пры пераводзе меркаванага забойцы, які адмаўляў сваю віну, з паліцыі ў акруговую турму яго застрэліў ўладальнік начнога клуба Джэк Рубі.
Лі Харві Освальд у 1959 г. прыехаў у СССР і папрасіў тут палітычнага прытылку. Быў адпраўлены ў Мінск,дзе жыў з лістапада 1959 г. па май 1962 г.
Працаваў на радыёзаводзе «Гарызонт». Ажаніўся з Марынай Прусаковай. Сям'я жыла ў доме на Камуністычнай, побач з праспектам Незалежнасці. Тут, у Мінску, у Освальда нарадзілася дачка Джун.
У маі 1962 г. Освальд і Прусакова падалі дакументы на выезд у ЗША.