Першую перамогу атрымала мужчынская зборная Беларусі па гандболе на чэмпіянаце свету ў Іспаніі.

15 студзеня каманда Юрыя Шаўцова выйграла ў Паўднёвай Карэі з лікам 26:20 (12:10). Мячы ў складзе беларускай зборнай закідвалі Сяргей Рутэнка (10), Максім Бабічаў, Дзяніс Рутэнка (па 4), Дзмітрый Нікуленкаў (3), Аляксандр Цітоў (2), Іван Броўка, Сяргей Шыловіч і Вячаслаў Шумак (па 1).

Становішча камандаў у групе С: Славенія — 4 ачкі (2 гульні; розніца мячоў 66–49), Польшча — 4 (2; 52–36), Сербія — 4 (2; 65–50), Беларусь — 2 (3; 76–78), Паўднёвая Карэя — 0 (3; 69–91), Саудаўская Аравія — 0 (2; 36–60).

Наступны матч Беларусь правядзе 17 студзеня супраць Славеніі (пачатак у 17.45).

У 1/8 фіналу выходзяць чатыры лепшыя каманды групы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?